Міжнародная навуковая канферэнцыя «Нацыянальная мова і нацыянальная культура: аспекты ўзаемадзеяння», 5-6 мая 2009 года, Мінск Організатор: Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь. Установа адукацыі: Кафедра беларускага мовазнаўства, Факультэт беларускай філалогіі і культуры, Беларускі дзяржаўны педагагічны універсітэт імя Максіма Танка. Праблемнае поле канферэнцыі: 1. Нацыянальная мова ў гістарычна-культурным працэсе. 2. Праблемы сучаснай дыялекталогіі і лінгвагеаграфіі. 3. Вывучэнне розных узроўняў беларускай літаратурнай мовы. 4. Беларуская лексікаграфія і фразеаграфія. 5. Актуальныя пытанні анамастыкі. 6. Міжмоўная камунікацыя і моўныя кантакты. 7. Дыскусійныя пытанні этна-лінгвістыкі. 8. Мова і сродкі масавай камунікацыі. 9. Пераклад і інтэрпрэтацыя тэксту. 10. Славістыка і балтыстыка ў Беларусі: стан, праблемы, перспектывы. 11. Сучасныя праблемы кампаратыўнага мовазнаўства. 12. Філасофія мовы і культуры. Фінансавыя ўмовы: Усе выдаткі, якія звязаны з удзелам у канферэнцыі (праезд, пражыванне, харчаванне), аплачваюць самі ўдзельнікі. Для ўключэння ў праграму канферэнцыі і выдання зборніка матэрыялаў удзельнікам з Беларусі неабходна пералічыць 38000 руб. на рахунак БДПУ: р/р 3632962939007 філіял 527 "Белжелдор” ААБ "Беларусбанк” (г.Мінск, вул. Варанянскага, 7а, БІК 153001254), УНН 100302394, ОКПО 02148095; від плацяжу: «Арг. узнос (канф. "Нацыянальная мова і нацыянальная культура”). Квітанцыя аб аплаце (можна копію) дасылаецца на адрас Аргкамітэта разам з заяўкай і матэрыяламі. Замежныя ўдзельнікі аплачваюць арганізацыйны ўзнос падчас канферэнцыі на тэрыторыі Беларусі. Матэрыялы, дасланыя пасля 25 сакавіка 2009 г., а таксама аформленыя з парушэннем патрабаванняў, разглядацца не будуць; арганізацыйныя ўзносы пры гэтым не вяртаюцца. Рабочыя мовы канферэнцыі: беларуская, іншыя славянскія, англійская. Патрабаванні да афармлення матэрыялаў: Аб’ём – да 3 старонак камп’ютэрнага набору ў Word for Windows; шрыфт – Times New Roman, памер – 14; інтэрвал – 1,0; палі − 2,5 см. Зверху справа ўказаць ініцыялы і прозвішча аўтара, горад і ўстанову адукацыі. Спасылкі ў тэксце – у квадратных дужках: [2, с. 31]. Ілюстрацыйны матэрыял выдзяляецца курсівам. Бібліяграфія падаецца ў адпаведнасці з прынятымі ў Беларусі стандартамі (гл.: патрабаванні ВАК). Файл з дакладам пажадана захаваць у фармаце RTF. Тэкст даклада і заяўку патрэбна даслаць да 25 сакавіка 2009 г. на дыскеце (дыску) і ў раздрукаваным варыянце на адрас аргкамітэта або на e-mail (пажадана ў архіве – WinRAR або WinZip). Арганізацыйны камітэт пакідае за сабой права адбору і рэдагавання матэрыялаў. Узор афармлення матэрыялаў: А.Я.Семяновіч (Мінск, БДУ) НАЗВА Тэкст……………………………………. ………………[2, с. 18]…………..…………. ……………………….…[1; 4]……………… Літаратура 1… 2… ЗАЯЎКА на ўдзел у Міжнароднай навуковай канферэнцыі "Нацыянальная мова і нацыянальная культура: аспекты ўзаемадзеяння” 1. Прозвішча, імя, імя па бацьку аўтара____ 2. Назва даклада_______________________ 3. Нумар праблемы_____________________ 4. Месца працы________________________ 5. Вучоная ступень, вучонае званне______ 6. Адрас для перапіскі (+індэкс)__________ 7. Тэлефоны (+код)_____________________ 8. Факс_______________________________ 9. Е-mail______________________________ 10. Ці патрэбна жыллё?__________________ 11. Ці патрэбны сродкі для мультымедыйнай прэзентацыі?________________________ Дата Подпіс
Скачати ігри (танчики) для всієї сім’ї безплатно.
|